Home

Advertisement

Apr. 21st, 2008

  • 5:33 PM
ферста юзерпика

Зараз я нiумiручая. Чаму? - запытаешь ты. Усе проста. Таму. Таму што праца гонiцца за мною, як драпежны звер. Таму, што есць панядзелак. I, нават калi я i паспрабую легчы у труну, i накрыцца другой яе часткай, мяне усе роуна  напаткаюць гукi будыльнiку. Мяне выцягне з пад цеплай коудры  звычка пасядзець под душам менавiта у гэты час. Мая кожа злюбiлася на век са струменямi гарачай вады апалове восьмай.  А маiм вуснам гадоу сто ужо, сто гадоу не патрэбны вусны каханка у восем ноль пяць. Вось панi добрая салодкая чорная кава з какавай – гэта да. А калiсцi было па-iншаму. Калiсцi я была простае смертнае дзяучо.  Добра, што есць ячшэ шанс, шанс страцiць свае вечнае жыцця i металевую вытрымку. Маленькi шанс збегчы туды, дзе есць сон – калi хочашь спаць, а не калi трэба, есць ежа, якую есць час гатаваць i есць час есць, з асалодай i адмысловай сервiроукай, i шмат чаго яшчэ, напрыклад мужчыны, якiя сядзяць побач i глядзяць на цябе, а ты робiш свой маленькi спектакль дзеля iх, ты не спяшаешся. Там, есць час, каб дражнiць iх, нерваваць i вытрымлiваць iх, як каньячны спiрт у дубовых абдымках бочкi-спакусы,  чакаць, калi прыйдзе час, калi можна, калi патрэбна, калi будзе на карысць усяму свету выбiць утулку, i пацячэ, патопiць стому духмяны, лепшы за усе астатнiе, напой для стомленай чалавечай iстоты жаноцкага роду - мужчынская прага быць першым, галоуным ды мацнейшым за цябе … А пакуль..